Авторизация
 

Памяць патрэбна жывым

 На мінулым тыдні ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага савета па пытаннях падрыхтоўкі і святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Па інфармацыі намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксаны Ашурка, на сённяшні дзень на Міёршчыне пражывае восем удзельнікаў вайны (у тым ліку адзін інвалід), сям’я загінулага і 14 вязняў канцлагераў. Увагай і клопатам іх атуляюць родныя, наведваюць у святы і будні члены раённага савета ветэранаў, супрацоўнікі райвыканкама і гарвыканкама, сельскіх саветаў, ваенны камісар.


У пачатку года правяралі матэрыяльна-бытавыя ўмовы жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Па выніках абследавання выканалі тры заяўкі.


Патрэбы катэгараваных грамадзян трымаюць на кантролі пастаянна. Сведкаў той вайны з кожным годам усё менш. Іх падтрымліваюць установы адукацыі і працоўныя калектывы. Інваліду вайны Іаану Ігнатавічу Лушчонку дапамаглі набыць тэхнічныя сродкі рэабілітацыі, паліва на наступны ацяпляльны сезон. Удзельніку вайны Антонію Іосіфавічу Рубаніку замянілі пажарны аўтаномны апавяшчальнік. У аддзяленнні сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на забеспячэнні знаходзяцца два ветэраны вайны і тры вязні канцлагераў. Адзін чалавек атрымлівае паслугі сядзелкі, адзін пражывае ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.


Сёлета дзевяць ветэранаў Вялікай Айчыннай атрымалі з рэспубліканскага бюджэту аднаразовую грашовую дапамогу на аздараўленне ў 2 тысячы 205 рублёў. У Віцебскі абласны шпіталь інвалідаў вайны “Юрцава” накіравалі аднаго адзінокапражываючага.


Вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню моладзі. 9 мая члены раённай арганізацыі “Белая Русь”, раённы савет ветэранаў і школьнікі наведалі ветэранаў вайны ў Міёрах, уручылі ім падарункі. Трое атрымалі Пачэсныя граматы аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, падзяку старшыні абвыканкама.


Вядзецца работа па ўвекавечанні загінулых пры абароне Айчыны, захаванні памяці аб ахвярах вайны, добраўпарадкаванні магіл. На Міёршчыне 77 помнікаў воінам-землякам, пахаванняў барацьбітоў і ахвяр вайны, памятных знакаў. Налічваецца 36 пахаванняў перыяду Вялікай Айчыннай, дзе навечна засталіся 5 тысяч 545 чалавек. З іх 2 тысячы 508 вядомых і 3 тысячы 37 невядомых. Наша агульная задача – зрабіць усё магчымае, каб назваць гэтых людзей. Толькі за 2017 год устанавілі 160 імёнаў раней невядомых салдат, пахаваных на тэрыторыі раёна. Вялікая роля ў гэтым накірунку ветэранаў беларускага і міжнароднага пошукавага руху. Намаганнямі Яўгеніі Анатольеўны Трапезнікавай удакладнены звесткі аб пахаванні паблізу вёскі Галёнчына радысткі Лізы – Лізаветы Барысаўны Нікішынай.


З кожным годам менее тых, хто на свае вочы пабачыў усе жахі вайны. Неабходна выхоўваць дзяцей на прыкладах гераізму і адданасці радзіме. А для гэтага арганізоўваць сустрэчы з ветэранамі, вязнямі канцлагераў, жыхарамі раёна, чыё дзяцінства прыйшлося на перыяд Вялікай Айчыннай. Выкарыстоўваць патэнцыял дэпутацкага корпусу, грамадскіх фарміраванняў, прафсаюзаў, пярвічных ветэранскіх арганізацый. 

Фота з інтэрнэта.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта