Авторизация
 

На пасяджэнні — пра падрыхтоўку і святкаванне 75-й гадавіны вызвалення

 На чарговым пасяджэнні абласнога арганізацыйнага камітэта па пытаннях падрыхтоўкі і святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне абмеркавалі важныя пытанні сацыяльнага і медыцынскага абслугоўвання ветэранаў. Прааналізавалі праведзеную работу па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і мемарыяльных комплексаў, разгледзелі праграму святочных мерапрыемстваў і вызначылі даты ўручэння юбілейных узнагарод. 

Як адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, на Віцебшчыне пражывае 820 удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчынай вайны. Аднак лічба імкліва памяншаецца. Толькі сёлета з пачатку года ў іншасвет адышлі 136 чалавек. У вобласці каля 3,8 тысячы асоб пацярпелі ад наступстваў баявых дзеянняў. Наша агульная задача – зрабіць усё неабходнае, каб атуліць гэтых паважаных людзей клопатам і ўвагай, арганізаваць паўнацэнны ўдзел у юбілейным святкаванні. Работа ў гэтым накірунку арганізавана належным чынам, дасягаецца і асноўная мэта – дапамагчы кожнаму вырашыць жыццёвыя праблемы.


Выкананы ўсе просьбы наконт рамонту пячнога абсталявання і электраправодкі, устаноўлены пажарныя апавяшчальнікі, арганізавана дастаўка ў аздараўленчыя лячэбныя ўстановы. Ветэранам аказалі дзяржаўную матэрыяльную дапамогу, многіх падтрымалі індывідуальныя прадпрымальнікі, установы і прадпрыемствы.


Сёлетняе святкаванне Дня Незалежнасці павінна атрымацца асабліва незабыўным. Пра гэта варта паклапаціцца ў кожным раёне. А на плошчы Перамогі ў Віцебску замест традыцыйнага шэсця прадстаўнікоў воінскіх часцей і падраздзяленняў Віцебскага гарнізона пройдзе паўнамаштабны парад. Плануецца сфарміраваць дзесяць парадных разлікаў і накіраваць 34 адзінкі тэхнікі. Для гэтага задзейнічаюць сілы 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады МУС. Таксама пойдуць строем ваеннаслужачыя тэрытарыяльных войскаў. Першапраходцам стане батальён з Бешанковічаў.


Уладзімір Цярэнцьеў нагадаў, што 7 ліпеня на тэрыторыі Верхнядзвінскага і Себежскага раёнаў адбудзецца 60-я сустрэча партызан і падпольшчыкаў на Кургане Дружбы. Да мерапрыемства неабходна далучыць моладзь. 

Фота з інтэрнэта.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта