Авторизация
 

На вайне кожны дзень выпрабаванне. Зведалі Віктар і Марыя Мартыненкі

 “Глядзіш тэлевізар, бачыш, як ваююць у іншых краінах, і разумееш, наколькі важна берагчы мір. Якое шчасце, што на нашай беларускай зямлі ўжо 75 гадоў няма вайны”, – гаворыць міярчанка Ларыса ЧУЧМАН.

Бацькі Ларысы Віктараўны ведалі вайну ў твар. Тата Віктар Іосіфавіч Мартыненка быў у палоне, ваяваў на фронце. Маці Марыя Васільеўна Гаралевіч дапамагала партызанам. Перажытае назаўсёды засталося ў памяці.

– Тата часта ўспамінаў і расказваў пра ваенную пару мне і маёй сястры. Запрашалі яго на сустрэчы ў школы райцэнтра, – гаворыць Ларыса Чучман. – Родам мой тата з вёскі Кезікі, што пад Віцебскам. Прыгадваў, як пешшу хадзілі ў горад на рынак прадаваць малако і смятану. Вайна застала яго ў Віцебскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Вучыўся на агранома, скончыў першы курс. Пасля вайны ўстанову перанеслі ў Лужасна.


ПЕРШАЕ баявое заданне 15-гадовага Віктара Мартыненкі – дзяжурыць на дахах разам з іншымі юнакамі і тушыць запальныя бомбы, што скідваў вораг. Аднойчы на вачах у хлопцаў узарваўся суседні дом. Перапалохаліся і кінуліся наўцёкі. Віктар вярнуўся ў родную вёску.
– Тата трапіў у палон. Успамінаў, што людзі прыходзілі да калючай агароджы, кідалі хлеб і бульбу, каб падкарміць палонных, – працягвае расповяд Ларыса Віктараўна. – На работу ў Германію бацьку не вывезлі. Удалося ўратавацца. У Віцебску жыла яго стрыечная сястра, у якую закахаўся нямецкі афіцэр. Пачуццё было ўзаемным. Па просьбе роднага дзядзькі (майго дзядулі) яна звярнулася за дапамогай да свайго сябра. Той паслухаўся і вызваліў палоннага. За гэта афіцэра адразу накіравалі на фронт, дзе ён загінуў. Як склаўся лёс татавай стрыечнай сястры, не ведаю.


НА фронт Віктар Мартыненка трапіў пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі. Прайшоў вучэбку ў Казахстане, асвоіў кулямёт Дзехцярова. Старэйшыя таварышы вучылі не толькі валодаць зброяй. Дзяліліся ваенным вопытам, расказвалі, як ратавацца ад варожых куль.
– Пра салдат, што здабывалі перамогу напрыканцы вайны, часам кажуць: “А што яны ваявалі? Усяго некалькі месяцаў…” Але ж на фронце кожны дзень – на мяжы жыцця і смерці, – разважае Ларыса Чучман. – Тата ўдзельнічаў у вызваленні Польшчы. Быў паранены падчас наступлення. Абодва бакі неслі вялікія страты. Пасля казаў, што Бог яго ўратаваў.


СТАРЭЙШАЯ сястра Віктара Мартыненкі Вольга да Перамогі не дажыла. Яна працавала на фабрыцы “КІМ”. Прадпрыемства эвакуіравалі на Урал разам з работнікамі. Там яны з лёгкай прамысловасці перакваліфікаваліся на боепрыпасы. Вольга захварэла на сухоты і памерла. Што сястры не стала, Віктар даведаўся толькі пасля вайны. Бацькі не хацелі дадаваць яму перажыванняў, расказвалі ў пісьмах, што Вольга пашкодзіла руку, таму не можа сама напісаць.


Брат Мікалай прайшоў вайну памочнікам машыніста. На цягніках перавозілі параненых, боепрыпасы. Некалькі разоў Мікалай быў паранены, на целе засталося шмат шрамаў. У яго было хворае сэрца, нагадвалі пра сябе раны. Пад мірным небам пражыў да 1960 года.


ЗАХОЎВАЕЦЦА ў асабістым архіве Ларысы Чучман фотаздымак, які даслаў дадому дзядзька Аляксандр, родны брат маці. На адваротным баку надпіс: “На вечное воспоминание родным от сына Александра. Во время службы в тяжёлые дни окончательной победы над Германией. Пусть этот мёртвый отпечаток напомнит живые черты. 10 июня 1945 года”.


– Мая мама родам з вёскі Забор’е Бешанковіцкага раёна. У сям’і было восем дзяцей. Дзядзька Аляксандр ваяваў на фронце, а яго малодшыя браты і сёстры дапамагалі партызанам. З малодшай Валечкі памочніца слабая была, ёй толькі трэці год ішоў. А мама са старэйшай сястрой Вольгай перадавалі партызанам звесткі пра падзеі на трасе Мінск – Віцебск. Запіскі запляталі ў косы. Былі сведкамі прарыву ва Ушачах. Там і дачакаліся Перамогу. Прытулак далі мясцовыя жыхары, – прыгадвае маміны расповяды Ларыса Віктараўна. – Пасля вайны ўся сям’я вярнулася ў вёску. Ім зайздросцілі аднасяльчане, бо далёка не ўсім пашанцавала ўбачыць родных.


НА малой радзіме застаўся толькі франтавік Аляксандр. Працаваў у калгасе. Астатнія раз’ехаліся. Яўген скончыў авіяцыйнае вучылішча ў Харкаве, затым Ленінградскую ваенна-інжынерную акадэмію. На заслужаны адпачынак пайшоў з пасады намесніка ваеннага камісара горада Калугі. Анатоль пяць год служыў на Балтыйскім флоце. Марыя (маці Ларысы Віктараўны) скончыла Брэсцкую гандлёвую школу і стала рэвізорам.


– Часта мама ўспамінала і шкадавала пра свайго школьнага сябра, які загінуў падчас перастрэлкі, – заўважае Ларыса Віктараўна. – Той хлопец аддаваў ёй свае рукавіцы па дарозе ў школу, а сам грэў рукі ў кішэнях кажушка. Можа быць, гэта было першае каханне.
З будучым мужам Віктарам Мартыненкам Марыя Гаралевіч сустрэлася ў Міёрах у 1947 годзе. Абодвух накіравалі сюды на працу. Пасля вайны Віктар таксама скончыў школу рэвізораў, толькі ў Гродне. У 1948-м сталі адной сям’ёй. Выгадавалі двух дачок. Абедзве атрымалі вышэйшую адукацыю. Малодшая Валянціна з-за хваробы рана пайшла з жыцця. Старэйшая Ларыса вярнулася ў свой родны горад Міёры, працавала настаўніцай. Светлай і радаснай падзеяй для Віктара Іосіфавіча і Марыі Васільеўны стала нараджэнне ўнучкі Марыны. Яна даўно дарослая. Зберагае ў памяці праведзены з дзядулем і бабуляй час, прыгадвае іх расповяды, у тым ліку і пра ваенную пару.


Па відэаматэрыяле групы

“Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей”

“Укантакце” падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта