В Миорах установят скульптурную композицию "Дети мира — детям войны"

 На мінулым тыдні ў скверы ля перакрыжавання вуліц Камуністычнай і Кірава ў райцэнтры пачалі завіхацца рабочыя будаўнічага падраздзялення УП ЖКГ. Пад кіраўніцтвам інжынера Станіслава Лабунькі яны рыхтуюць пляцоўку для скульптурнай кампазіцыі “Дзеці міру — дзецям вайны”, потым зоймуцца дарожкамі да яе і наогул добраўпарадкаваннем гэтага куточка. З усім павінны справіцца да сярэдзіны красавіка.

Потым пачнецца ўзвядзенне помніка, праект якога распрацаваў мясцовы мастак і прадпрымальнік Аляксандр Чарняўскі. Ён уяўляе сабой збудаванне з пяці кубікаў з адпаведнымі надпісамі, літарамі і малюнкамі на ўмоўнай дзіцячай пляцоўцы. “Кубікі” (маналіты з чорнага граніту з рабром у 50 сантыметраў) ужо падрыхтаваны. Да майскіх урачыстасцей яны зоймуць прадугледжанае ім месца. Такім чынам будзе рэалізаваны праект раённай арганізацыі беларускага фонду міру, сродкамі на які сталі ахвяраванні жыхароў Міёршчыны. Адкрыццё прымеркавана да 9 Мая.

Фота з інтэрнэта.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.