Авторизация
 

Першае пасяджэнне аргкамітэта адбылося ў Міёрах

 У райвыканкаме адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

ПА дадзеных тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, на Міёршчыне пражывае дзесяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З кожным годам іх менш. Таму ўвага і клопат пра ўдзельнікаў вайны, вязняў фашысцкіх канцлагераў — важная задача грамадства. Супрацоўнікі цэнтра сумесна з прадстаўнікамі РАНС, РАУС абследавалі сацыяльна-бытавыя ўмовы пражывання ветэранаў. Ім дапамогуць у рамонце печаў і электраправодкі, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў, забеспячэнні палівам і неабходнымі таварамі.
Арганізаваны медыцынскія агляды для ветэранаў вайны. Па іх жаданні прадастаўляюць пуцёўкі на аздараўленне ў санаторыі.
Вялікую ўвагу на Міёршчыне надаюць увекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны. За пахаваннямі замацаваны ўстановы адукацыі і культуры, сельскія Саветы і ўстановы раёна. Яны падтрымліваюць парадак на тэрыторыях памятных знакаў, брацкіх магіл. Згодна з рашэннем райвыканкама №938 “Аб падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”, намечана перанесці на могілкі ў аграгарадку Цвеціна воінскае пахаванне №2235 з вёскі Галёнчына. Памятнае месца вядомае як магіла радысткі Лізы.


Асаблівы акцэнт у юбілейны год — на ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі. Школьнікі займаюцца доследнай работай, бяруць шэфства над ветэранамі, удзельнічаюць у тэматычных акцыях, конкурсах, месячніках ваенна-патрыятычнай работы, вахтах памяці, наведваюць выставу ў раённым музеі.


У рамках святкавання юбілею запланаваны комплекс мерапрыемстваў: патрыятычных, краязнаўчых і ўрачыстых. Ніхто і нішто не павінна застацца па-за ўвагай.

Фота з архіва рэдакцыі.
Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта