Авторизация
 

Памяць не ведае граніц

+
Память не знает границУ адрас рэдакцыі раённай газеты на імя райваенкама нядаўна прыйшло наступнае электроннае пісьмо з пацвярджаючымі яго ксеракопіямі дакументаў ад масквічкі Алены Вадзімаўны Сідаравай:
 
—Сергей Иванович, добрый день! Много лет наша семья занимается поиском места захоронения Щетинина Николая Ивановича, гвардии старшины 34 гвардейской танковой бригады, нашего близкого родственника, погибшего на территории Беларуси в 1944 году. Постепенно с открытием и оцифровкой архивов нам удалось найти часть информации о нём. Прикладываю их в виде отдельных документов с сайта "Подвиг народа".
 
Их этих документов мы узнали, что Щетинин Николай Иванович 3 июля 1944 года был ранен в живот и умер 4 июля в госпитале. Похоронен возле фольварка 400 м восточнее с. Кухцинце Вилейской области Дисненского района в могиле №2. На этом моменте наши поиски встали на месте.

В семье есть предание, что однажды пришло письмо от пионеров из города, расположенного рядом с местом гибели Щетинина Н.И., с приглашением посетить могилу. Никаких документов, ни похоронки, ни писем, ни этого письма от пионеров не сохранилось, к сожалению. На данный момент нет в живых уже родителей Николая Ивановича, моих дедушки и бабушки, нет в живых его родной сестры, моей мамы.
Мы искали через военные форумы, нашли людей, умерших в тот же день, что и Щетинин Н.И. в том же госпитале. Это Алимов Т. и Бережковский М.И.. Они похоронены, насколько мы поняли, в братской могиле в г. Дисна. Там же захоронен, как видно из Книги Памяти, Щетников Н.И., 1924 г.р., старшина. Мы думаем, что это наш дядя и есть. Пропустили букву И после буквы Т. И пропустили гвардии старшина.
Очень просим помочь нам в поиске достоверной информации.

1.Захоронен ли в братской могиле в г. Дисна Щетников (Щетинин) Николай Иванович, 1924 г.р., родился Московская обл., станция Никольская Горьковской ж.д., ул. 13 линия, д. 31. По другой записи в Книке Памяти Щетников Н.И. родился в селе Никольском Реутского района Московской обл.. Призван Балашихинским РВК, умер от ран 4 июля 1942 года в ППГ 503. Похоронен в Белоруссии, г. Дисна Витебской области. В 1942 году в Белоруссии (!!!) в том же ППГ? Возможно, что при перезахоронении и произошла ошибка в фамилии.
2.Если это наш родственник, то можно ли внести исправления в документы и на памятник, если фамилии зороненых там перечислены?
И ещё. С огромным волнением прочитали Вашу статью о действиях армии в вашем районе. Вы упомянули 34 гв. танковую бригаду, но ничего про неё не написали. Возможно, и про неё есть где-то информация? Боевые донесения?
Будем вам очень благодарны за помощь".

Гэтае пісьмо прыйшло ў той час, калі нашаму ваеннаму камісару сапраўды ёсць што адказаць. Сяргей Іванавіч Жабёнак толькі што закончыў удакладненне спісаў воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі на тэрыторыі раёна і пахаваны ў брацкіх магілах Лявонпаля і Дзісны. У Лявонпалі гэта 188 чалавек, сярод якіх зусім невядомых практычна не засталося, хаця пэўных звестак пра некаторых усё яшчэ не хапае. Іх прозвішчы занесены на абноўленыя надмагільныя пліты.
Каб чытачы ўявілі аб'ём пошукавай работы толькі па гэтым спісе, прывяду ўсяго дзве лічбы: у яго ўнесена 14 паправак і зроблена 78 дапаўненняў.

Больш складаная сітуацыя з брацкай магілай у Дзісне. Тут пахаваны астанкі 278 воінаў-вызваліцеляў, пра многіх апошнім часам пэўныя звесткі ўдакладнены або выяўлены, аднак пра 35 па-ранейшаму нічога невядома. А пакуль пошук не завершаны і надзея на станоўчы вынік ёсць, ці мэтазгодна абнаўляць мармуровыя пліты з прозвішчамі?

Тым больш, што і вось такія пісьмы даюць падставы для паправак, удакладненняў.
А цяпер канкрэтна. У спісе пахаваных у Дзісне воінаў-вызваліцеляў пад нумарам 274 названы Шчэтнікаў (Шчацінін) Мікалай Іванавіч, старшына 340 гвардзейскага танкавага батальёна (а ён уваходзіў у склад 34-й гв. танкавай брыгады), нарадзіўся ў 1924-ым - Маскоўская вобл., ст. Нікдзіўская (?) Горкаўскай чыгункі, прызваны Маскоўскім абласным (у наградным лісце - Балашыхінскім раённым, у Кнізе Памяці - Рэўтаўскім) ваенкаматам у 1942 годзе, паранены ў жывот 3 ліпеня 1944, памёр 4 ліпеня і пахаваны за 400 м на ўсход ад фальварка Кухцінцы. Нягледзячы на рознагалоссі дакументаў, супадзенняў дастаткова, каб лічыць Шчэтнікава Шчацініным. У гэтым разе цікавай крыніцай інфармацыі з'яўляецца наградны ліст на Мікалая Іванавіча Шчацініна, падпісаны 28 чэрвеня 1944 года камандзірам танкавага батальёна гвардыі капітанам Кузняцовым.

Гвардыі старшына Шчацінін М.І. з'яўляўся механікам-вадзіцелем лёгкага танка Т-70 другога батальёна 34-й ТБ, член ВЛКСМ. Прымаў удзел ў баявых дзеяннях з 1942 года ў складзе Калінінскага, а затым 1-га Прыбалтыйскага фронту, узнагарод і раненняў не меў. Ваяваў добра, бо прадстаўлены да ўзнагароджання адразу ордэнам "Чырвоная Зорка". Цытую:

"23 июня 1944 года тов. Щетинин, умело ведя свой танк, предпринял несколько атак в деревню Юрьево, Паршино, Добрино, Совхоз Черенец, Вербели и до реки Западная Двина. Благодаря маневированию танком он гусеницами танка раздавил 1 миномёт и до 5 солдат противника.
Корректируя огонь командиру взвода, где было уничтожено 1 пушка, 2 пулемёта, 2 миномёта, 1 дзот и до 25 солдат и офицеров противника".
Алена Вадзімаўна Салаўёва яшчэ даслала ксеракопію імяннога спіса памерлых ад ран у ППГ 503 з 1 да 5 ліпеня 1944 года. У ім сем прозвішчаў:

Яндоўка Сцяпан Елісеевіч, малодшы сяржант, кулямётчык 977 стралковага палка;
Шымковіч Мікалаай Андрэевіч, радавы, стралак 977 стралковага палка;
Вайко Сяргей Апанасавіч, малодшы сяржант, кулямётчык 154 гв. стралковага палка;
Бяркоўскі  Міхаіл Ісакавіч, малодшы сяржант, шафёр 1971 ІПТАП;
Шчацінін Міколай Івановіч, старшына 340 гв. ТКБ;
Стыцэнка Іван Мітрафанавіч, гв. яфрэйтар, санітар 210 гв. стралковага палка;
Алімаў Тагыр, радавы, стралок 975 стралковага палка.
У спісе пахаваных у Дзісне названы Т. Алімаў, М.І. Бяркоўскі, І.М. Стыцэнка, М.І. Шчэтнікаў (Шчацінін). Магчыма, астатнія знаходзяцца сярод невядомых.
Пошук працягваецца.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта