Авторизация
 

Глафіра КАЧАН: "Жыву ўспамінамі і надзеяй"

Глафира Качан: "Живу воспоминаниями и надеждой" Такія падзеі не забываюцца. У панядзелак, 26 кастрычніка, раённы ваенны камісар Сяргей Іванавіч Жабёнак і кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Станіслававіч Кашкур уручылі тры спецыяльна павялічаныя ксеракопіі дакументаў, выяўленых у ваенкамацкіх архівах, 92-гадовай жыхарцы райцэнтра Глафіры Васільеўне Качан, у дзявоцтве Рымдзёнак.  

 

 

ак, Беларускі штаб партызанскага руху 24 студзеня 1945 года паведамляў "гр. Рымдзёнак" (хаця трэба было Козел Надзеі Сямёнаўне) з вёскі Бушава Дзісенскага раёна Вілейскай вобласці, што Рымдзёнак Глафіра Васільеўна, партызанка 1923 года нараджэння, прапала без вестак у баі 6 чэрвеня 1944 года.
Выпіска з загаду начальніка Беларускага штаба партызанскага руху №04 ад 2 лютага 1945 г. па асабовым складзе сведчыла: пунктам 262 выключана  са спісаў  партызанка 4-й Беларускай партызанскай брыгады Рымдзёнак Глафіра Васільеўна. 
І вось па дакуменце №0438  за 2.02.1945 Беларускі штаб партызанскага руху накіроўваў Дзісенскаму раённаму ваеннаму камісару матэрыял на прапаўшую без вестак партызанку Рымдзёнак Г.В. для прызначэння пенсіі яе маці, што жыла ў вёсцы Бушава.
Глафіра Васільеўна прыняла дакументы спакойна, але з цікавасцю. Так, яна ведала, што маці атрымлівала паведамленне пра яе знікненне, толькі самі паперы не бачыла. Пасля азнаямлення з прадастаўленымі ёй даўнімі сведчаннямі пачала расказваць.
—Як ноччу прачнуся, нагадаю мінулае,—плачу, сама не веру, што такое магло быць, што засталася жывой…
Вось пачытайце,  пацвярджэнне былога камісара атрада №3      4-й Беларускай партызанскай брыгады Аляксея Сямёнавіча Сямёнава, які ўказвае, што я была агентурнай разведчыцай з 10 снежня 1943 года да 6 чэрвеня 1944-га. Дастаўляла каштоўныя звесткі аб размяшчэнні нямецкіх гарнізонаў, іх колькасці і ўмацаваннях у Дзісне, Луначарскім, Боркавічах, Лужках. Праводзіла палітычную работу ў гарнізонах, пасля якой паліцэйскія пераходзілі да партызан са зброяй у руках. Па маіх звестках адбыўся ўдалы напад партызан на Дзісну, калі знішчылі электрастанцыю, млын, зернесклады, забралі шмат статка.
Перад гэтым нейкі час была сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі Мікалаёўскага сельсавета, з вясны 1943-га з'яўлялася сувязной партызанскага атрада "Кастрычнік", пакуль ён не накіраваўся ў Пліскі раён. Але мала хто ведае, чаго гэта мне каштавала. Мяне пяць разоў арыштоўвалі немцы ці мясцовыя паліцэйскія, прытым заўсёды допыты і здзекі, любое затрыманне магло стаць апошнім.
Божухна, а як ратавалася ў Дзісне! Маня, з якой падтрымлівала сувязь у горадзе, паспела шапнуць, што за ёй сочаць, трэба ўцякаць. Яна працавала кухаркай у паліцэйскіх у Луначарску, ды падвяло каханне: прызналася любаму, які аказаўся здраднікам, што супрацоўнічае з партызанамі. Гэта загу-біла яе, навяло падазрэнне на мяне: дзяўчыну ў кажушку ўжо шукалі ва ўсіх людных мясцінах. Добра, што змагла пераапрануцца ў крыху знаёмай жанчыны ў нейкія лахманы ды з цёмным выбрацца з горада. Іду дадому ў Бушава і ад знямогі, душэўнага патрасення з ног валюся… Партызаны тады хутка зрэагавалі, да світання ўсю сям'ю да сябе вывезлі, інакш ніхто ў жывых не застаўся б.
А потым блакада, пра яе я загадзя папярэджвала камандаванне. Але трывожную вестку своечасова не прынялі да ўвагі. Наш атрад скіраваўся на Мікалаёва і панёс страты ў баях з карнікамі. Давялося адступіць, а ў гэты час асноўныя сілы брыгады прарвалі варожае кальцо. Вось і давялося на Вялікім Моху ў канцы мая—пачатку чэрвеня 1944-га невялікімі групамі ратавацца ўсім, каму не пашчасціла вырвацца з акружэння. Галадалі, блукалі дзень і ноч па вадзе. Я трымалася разам са знаёмымі партызанамі Камінскім, Цімошыным і Коўзанам, разведчыкам і друкаром падпольнай раённай газеты. Пазней Сцяпан Сцяпанавіч працаваў у друкарні г. Маладзечна. А тады дамовіліся не выдаваць адзін другога, што б ні здарылася. Калі наблізіліся карныя ланцугі, схаваліся пад мох з гранатамі ў руках, каб у выпадку чаго ўзарваць сябе разам з ворагамі.
Маім сябрам па няшчасці пашанцавала, іх не заўважылі, а на маю сасёначку ўказаў перапужаны здраднік з Варанькоў, як даведалася пазней, немцы яму за гэта далі павозку з канямі.
Чаку з гранаты я вырваць паспела, ды запал адсырэў. Давялося даказваць, што тая граната не мая, што я выпадкова трапіла на болота, ратуючыся ад блакады. Добра, з сабою быў фіктыўны аусвайс, тэрмін дзеяння якога не закончыўся, падрыхтаваны партызанамі для агентурнай разведчыцы на імя Ліды, прозвішча ўжо і не памятаю.
Вось тады я і стала без вестак прапаўшай.
Між тым усіх затрыманых на балоце пераправілі ў Канахі, дзе працягваліся допыты. Начавала на печы ў Мухаў разам з гаспадыняй. Паведаміць пра сябе дзядзю Вінцусю Круку ў недалёкія Юнцы не змагла. А чарговым выпрабаваннем стала накіраванне ў Арханава, дзе мяне добра ведалі. Там На-дзя Шараг праз малалетнюю дачушку папярэдзіла, што стараста ўжо нямала нагаварыў карнікам. Добра, што сам ён у гэты час займаўся адпраўкай нарабаванага ў насельніцтва статка на патрэбы нямецкай арміі. Таму адказвала следчаму, а сама паглядвала не недалёкі вербнік: калі наперадзе непазбежнае, няхай лепш застрэляць пры ўцёках, чым цярпець катаванні і здзек. Але заступіліся, выратавалі мясцовыя жанчыны. І мяне далучылі да дзяўчат і хлопцаў, якіх сабралі з навакольных вёсак і з-пад Германавіч для накіравання ў Германію.  
Толькі наперадзе была Дзісна, дзе паліцэйскія мяне добра ведалі. Таму калі нас размяркоўвалі па падводах, загадзя выбрала вазок з пажылым нямецкім вознікам, побач з якім ляжала плашч-палатка. Потым ухуталася ў яе з галавой."Вас, кальт? Што, холадна?"—толькі і пацікавіўся той.
Уязджалі ў горад з боку Дарожкавічаў, і сапраўды, па дарозе сустрэлі некалькі паліцэйскіх. Невядома, чым усё магло закончыцца, каб не перасцярога. На душы палягчэла, калі абоз павярнуў на мост праз Дзвіну. Выпадкова пашчасціла недзе ў Латвіі пакінуць загадзя падрыхтаваны трохкутнічак для маці, што я жывая. Да гэтага часу ўдзячна той невядомай жанчыне, што выканала маю просьбу з прыходам савецкіх войск.
У родныя мясціны вярнулася ўжо 
пасля Перамогі, можна сказаць, 
на папялішча: не было дзе жыць і што есці. Неўзабаве выйшла замуж, нарадзіла двух сыноў, маю трох унучак. А на душы неспакойна, бо і па сённяшні дзень невядомы лёс старэйшага брата Рымдзёнка Анатоля Васільевіча. У кнізе "Памяць" ён названы сярод загінуўшых землякоў з вёскі Бушава Туркоўскага сельсавета, толькі чамусьці ўказаны год нараджэння 1920-ы, загінуў у 1943-ім. Нейкім проблескам стала прадастаўленая ваенкамам І.С. Жабёнкам выпіска з імяннога спіса ад 9 лютага 1951 года на пошук ваеннаслужачых радавога і сяржанцкага саставу па Дзісенскім раёне, сем'і якіх згубілі сувязь з імі ў перыяд Вялікай Айчыннай. Там адзначаны і Рымдзёнак Анатоль Васільевіч, радавы, стралок, член ВЛКСМ, 1918 года нараджэння. Нарадзіўся у вёсцы Бруйкі Шкуньцеўскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна. Прызваны Полацкім гарваенкаматам 28 чэрвеня 1941 года. Вядома, што хутка пачаліся жорсткія баі на подступах да Полацкага ўмацаванага раёна, а сам горад вельмі моцна бамбіла нямецкая авіяцыя. Так што ў пошуках роднага чалавека апошняя кропка яшчэ не пастаўлена.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымку райваенкам С.І. Жабёнак з Глафірай Васільеўнай Качан.
 Фота аўтара.

Так, Беларускі штаб партызанскага руху 24 студзеня 1945 года паведамляў "гр. Рымдзёнак" (хаця трэба было Козел Надзеі Сямёнаўне) з вёскі Бушава Дзісенскага раёна Вілейскай вобласці, што Рымдзёнак Глафіра Васільеўна, партызанка 1923 года нараджэння, прапала без вестак у баі 6 чэрвеня 1944 года.Выпіска з загаду начальніка Беларускага штаба партызанскага руху №04 ад 2 лютага 1945 г. па асабовым складзе сведчыла: пунктам 262 выключана  са спісаў  партызанка 4-й Беларускай партызанскай брыгады Рымдзёнак Глафіра Васільеўна. І вось па дакуменце №0438  за 2.02.1945 Беларускі штаб партызанскага руху накіроўваў Дзісенскаму раённаму ваеннаму камісару матэрыял на прапаўшую без вестак партызанку Рымдзёнак Г.В. для прызначэння пенсіі яе маці, што жыла ў вёсцы Бушава.Глафіра Васільеўна прыняла дакументы спакойна, але з цікавасцю. Так, яна ведала, што маці атрымлівала паведамленне пра яе знікненне, толькі самі паперы не бачыла. Пасля азнаямлення з прадастаўленымі ёй даўнімі сведчаннямі пачала расказваць.

 

—Як ноччу прачнуся, нагадаю мінулае,—плачу, сама не веру, што такое магло быць, што засталася жывой…Вось пачытайце,  пацвярджэнне былога камісара атрада №3      4-й Беларускай партызанскай брыгады Аляксея Сямёнавіча Сямёнава, які ўказвае, што я была агентурнай разведчыцай з 10 снежня 1943 года да 6 чэрвеня 1944-га. Дастаўляла каштоўныя звесткі аб размяшчэнні нямецкіх гарнізонаў, іх колькасці і ўмацаваннях у Дзісне, Луначарскім, Боркавічах, Лужках. Праводзіла палітычную работу ў гарнізонах, пасля якой паліцэйскія пераходзілі да партызан са зброяй у руках. Па маіх звестках адбыўся ўдалы напад партызан на Дзісну, калі знішчылі электрастанцыю, млын, зернесклады, забралі шмат статка.Перад гэтым нейкі час была сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі Мікалаёўскага сельсавета, з вясны 1943-га з'яўлялася сувязной партызанскага атрада "Кастрычнік", пакуль ён не накіраваўся ў Пліскі раён. Але мала хто ведае, чаго гэта мне каштавала. Мяне пяць разоў арыштоўвалі немцы ці мясцовыя паліцэйскія, прытым заўсёды допыты і здзекі, любое затрыманне магло стаць апошнім.

 

Божухна, а як ратавалася ў Дзісне! Маня, з якой падтрымлівала сувязь у горадзе, паспела шапнуць, што за ёй сочаць, трэба ўцякаць. Яна працавала кухаркай у паліцэйскіх у Луначарску, ды падвяло каханне: прызналася любаму, які аказаўся здраднікам, што супрацоўнічае з партызанамі. Гэта загу-біла яе, навяло падазрэнне на мяне: дзяўчыну ў кажушку ўжо шукалі ва ўсіх людных мясцінах. Добра, што змагла пераапрануцца ў крыху знаёмай жанчыны ў нейкія лахманы ды з цёмным выбрацца з горада. Іду дадому ў Бушава і ад знямогі, душэўнага патрасення з ног валюся… Партызаны тады хутка зрэагавалі, да світання ўсю сям'ю да сябе вывезлі, інакш ніхто ў жывых не застаўся б.А потым блакада, пра яе я загадзя папярэджвала камандаванне. Але трывожную вестку своечасова не прынялі да ўвагі. Наш атрад скіраваўся на Мікалаёва і панёс страты ў баях з карнікамі. Давялося адступіць, а ў гэты час асноўныя сілы брыгады прарвалі варожае кальцо. Вось і давялося на Вялікім Моху ў канцы мая—пачатку чэрвеня 1944-га невялікімі групамі ратавацца ўсім, каму не пашчасціла вырвацца з акружэння. Галадалі, блукалі дзень і ноч па вадзе. Я трымалася разам са знаёмымі партызанамі Камінскім, Цімошыным і Коўзанам, разведчыкам і друкаром падпольнай раённай газеты. Пазней Сцяпан Сцяпанавіч працаваў у друкарні г. Маладзечна. А тады дамовіліся не выдаваць адзін другога, што б ні здарылася. Калі наблізіліся карныя ланцугі, схаваліся пад мох з гранатамі ў руках, каб у выпадку чаго ўзарваць сябе разам з ворагамі.

 

Маім сябрам па няшчасці пашанцавала, іх не заўважылі, а на маю сасёначку ўказаў перапужаны здраднік з Варанькоў, як даведалася пазней, немцы яму за гэта далі павозку з канямі.Чаку з гранаты я вырваць паспела, ды запал адсырэў. Давялося даказваць, што тая граната не мая, што я выпадкова трапіла на болота, ратуючыся ад блакады. Добра, з сабою быў фіктыўны аусвайс, тэрмін дзеяння якога не закончыўся, падрыхтаваны партызанамі для агентурнай разведчыцы на імя Ліды, прозвішча ўжо і не памятаю.Вось тады я і стала без вестак прапаўшай.Між тым усіх затрыманых на балоце пераправілі ў Канахі, дзе працягваліся допыты. Начавала на печы ў Мухаў разам з гаспадыняй. Паведаміць пра сябе дзядзю Вінцусю Круку ў недалёкія Юнцы не змагла. А чарговым выпрабаваннем стала накіраванне ў Арханава, дзе мяне добра ведалі. Там Надзя Шараг праз малалетнюю дачушку папярэдзіла, што стараста ўжо нямала нагаварыў карнікам. Добра, што сам ён у гэты час займаўся адпраўкай нарабаванага ў насельніцтва статка на патрэбы нямецкай арміі. Таму адказвала следчаму, а сама паглядвала не недалёкі вербнік: калі наперадзе непазбежнае, няхай лепш застрэляць пры ўцёках, чым цярпець катаванні і здзек. Але заступіліся, выратавалі мясцовыя жанчыны. І мяне далучылі да дзяўчат і хлопцаў, якіх сабралі з навакольных вёсак і з-пад Германавіч для накіравання ў Германію.  Толькі наперадзе была Дзісна, дзе паліцэйскія мяне добра ведалі. Таму калі нас размяркоўвалі па падводах, загадзя выбрала вазок з пажылым нямецкім вознікам, побач з якім ляжала плашч-палатка. Потым ухуталася ў яе з галавой."Вас, кальт? Што, холадна?"—толькі і пацікавіўся той.

 

Уязджалі ў горад з боку Дарожкавічаў, і сапраўды, па дарозе сустрэлі некалькі паліцэйскіх. Невядома, чым усё магло закончыцца, каб не перасцярога. На душы палягчэла, калі абоз павярнуў на мост праз Дзвіну. Выпадкова пашчасціла недзе ў Латвіі пакінуць загадзя падрыхтаваны трохкутнічак для маці, што я жывая. Да гэтага часу ўдзячна той невядомай жанчыне, што выканала маю просьбу з прыходам савецкіх войск.

 

У родныя мясціны вярнулася ўжо  пасля Перамогі, можна сказаць,  на папялішча: не было дзе жыць і што есці. Неўзабаве выйшла замуж, нарадзіла двух сыноў, маю трох унучак. А на душы неспакойна, бо і па сённяшні дзень невядомы лёс старэйшага брата Рымдзёнка Анатоля Васільевіча. У кнізе "Памяць" ён названы сярод загінуўшых землякоў з вёскі Бушава Туркоўскага сельсавета, толькі чамусьці ўказаны год нараджэння 1920-ы, загінуў у 1943-ім. Нейкім проблескам стала прадастаўленая ваенкамам І.С. Жабёнкам выпіска з імяннога спіса ад 9 лютага 1951 года на пошук ваеннаслужачых радавога і сяржанцкага саставу па Дзісенскім раёне, сем'і якіх згубілі сувязь з імі ў перыяд Вялікай Айчыннай. Там адзначаны і Рымдзёнак Анатоль Васільевіч, радавы, стралок, член ВЛКСМ, 1918 года нараджэння. Нарадзіўся у вёсцы Бруйкі Шкуньцеўскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна. Прызваны Полацкім гарваенкаматам 28 чэрвеня 1941 года. Вядома, што хутка пачаліся жорсткія баі на подступах да Полацкага ўмацаванага раёна, а сам горад вельмі моцна бамбіла нямецкая авіяцыя. Так што ў пошуках роднага чалавека апошняя кропка яшчэ не пастаўлена.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

На здымку райваенкам С.І. Жабёнак з Глафірай Васільеўнай Качан. 

Фота аўтара.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта