Авторизация
 

  • 05.07.2010, 18:05,
  • Пр 2 771
  • ---
  •  
  • 0
  •     
  •    Друкаваць
4 ліпеня на паўвостраве ў райцэнтры кожны мог знайсці занятак па душы.
Асабліва шмат забаў было для дзяцей. Ды і дарослыя не адмаўляліся пастраляць у ціры, пакатацца на катамаранах, маторнай лодцы, пагуляць у пляжны валейбол, праехаць складаную трасу на веласіпедзе, памерыцца сіламі ў перацягванні каната...
Свята горада


Свае выставы падрыхтавалі народныя майстры не толькі з нашай “Святліцы”, але і розных творчых аб’яднанняў з суседніх раёнаў. Упершыню мясцовую сімволіку і сувеніры прапаноўвалі падапечныя тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. А бібліятэчныя работнікі ў чарговы раз парадавалі дзівосамі нацыянальнай кухні.

І вось гучаць пазыўныя свята. На сцэне, абноўленай сталічнай фірмай “Кіпіас” па запрашэнню аддзела культуры, танец з ручнікамі выконвае харэаграфічны калектыў СШ №1 (мастацкі кіраўнік Вольга Савейка). Вядучыя запрашаюць пераможцаў раённага спаборніцтва па добраўпарадкаванню. Іх шмат, і гэта асабліва радуе. Тых, хто ўмее і жадае прыгожа жыць, сардэчна віталі старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў, пераможцам ён уручае граматы, дыпломы і падарункі.

Свята горада
Начальнік аддзела па справах моладзі Дзмітрый Радзіхоўскі прадстаўляе новае пакаленне маладзёжных лідэраў. Граматы ад БРСМ і падарункі ён уручае выкладчу дзіцячай школы мастацтваў Вользе Савейка, старшай медсястры тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Марыне Колас, галоўнаму ветурачу СВК “Гвардзейскі” Марыі Яфрэмавай, галоўнаму інжынеру СВК “Чэрасы” Аляксандру Васюцёнку.

Заключны этап акцыі “Расці вялікі!” праводзіць на сцэне “Белаграпрамбанк”, які падрыхтаваў сувеніры для юных гараджан Рамана Герасімава, Дар’і Пупінай, Валерыя Самсановіча, Дзяніса Сіроткі і Сашы Хован.

Л. АЛЯКСАНДРАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта