Не пашкодзьце сувязь

На тэрыторыі раёна праходзяць міжгароднія і ўнутрыраённыя кабельныя лініі сувязі. Кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, гаспадарак і фермеры, уладальнікі зямельных участкаў і ўсе грамадзяне павінны ведаць, што ў месцах іх размяшчэння правядзенне няўзгодненых зямельных работ на глыбіні больш 0,3 м забараняецца. Для ўдакладнення кабельных трас за 3 дні да раскопкаў выклічце прадстаўнікоў электрасувязі з Міёрскага РЭС па тэл. 121 і 4-14-08, Глыбоцкага МКУ—па тэл. 4-22-99.

Па просьбе домаўладальнікаў забараняецца іншым асобам капаць траншэі пры рамонце водаправода, пракладцы газаправода.
Машыністы землярыйных машын не павінны пачынаць работы, пакуль майстар (прараб) не дасць нарад-заданне на іх правядзенне з адзнакай граніц і размяшчэння дзеючых падземных збудаванняў, захаванасць якіх павінна быць забяспечана.

Пашкоджанне ліній і збудаванняў сувязі, якія не выклікалі перапынак у сувязі, тэле- і радыёвяшчанні караюцца штрафам у 6-10 базавых велічынь. Калі сувязь пашкоджана, штраф павялічваецца ад 10 да 30 базавых. І гэта без уліку выдаткаў на аднаўленне ліній і збудаванняў.

Несанкцыянаваныя земляныя работы нярэдка прыводзяць да збою ў электрасувязі і тэлерадыёвяшчанні, што ўскладняе выклік экстранных служб і стварае іншыя нязручнасці. Таму абавязак кожнага беражліва адносіцца да кабельных ліній і збудаванняў сувязі.

Раман ПУХАЛЬСКІ,
начальнік раённага вузла электрасувязі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.