Авторизация
 

Камбайн—на агароды

  • 23.08.2013, 14:38,
  • Пр 0
  • ---
  •  
  • 0
  •     
  •    Друкаваць

Комбайн —на огороды
Уборка зерневых культур на прыватных надзелах вяскоўцаў
такая ж важная справа, як і абмалот збажыны на палетках сельгаставарыстваў.

Рэдакцыя раённай газеты пацікавілася ў ААТ "Мікалаёўскі" як дапамагаюць сельскім жыхарам весці жніво на прысядзібных участках.

 

У папярэднія гады прыватным гаспадарам даводзілася чакаць, пакуль пойдуць на завяршэнне ўборачныя работы ў сельгаставарыстве. І толькі калі было абмалочана больш 70% зерневых і зернебабовых, накіроўвалі камбайны па заяўках вяскоўцаў на агароды. Прычым, тэхніка днём працавала ў сельгаставарыстве , а вяскоўцам абмалочвалі соткі толькі вечарам, у канцы рабочага дня.  Сёлета дырэкцыя гаспадаркі прыняла іншае рашэнне: выдзелілі для аказання паслуг насельніцтву асобны камбайн. Праўда, з-за выканання рамонтных работ ён крыху затрымаўся ў майстэрні. Першы выезд зрабілі 8 жніўня. За некалькі дзён  абмалацілі каля 12 гектараў. Гэтая лічба імкліва павялічваецца, зазначае дыспетчар сельгаставарыства Марыя Мікалаеўна Шульга. Камбайн накіроўваем у населеныя пункты адпаведна пададзеных заявак. Рашэнне аб тым, дзе ён будзе працаваць, прымаецца на ранішняй нарадзе ў майстэрні. Па тэлефоне апавяшчаем вяскоўцаў.

 

У ліку першых убралі "хлеб" са сваіх агародаў жыхары Арханава. Галіна Баляславаўна Спасібёнак, якая жыве ў гэтай вёсцы, з задавальненнем кажа:

 

— Вельмі ўдзячны мы дырэктару Зыгмунду Іосіфавічу Пад'ельскаму за добрую справу, станоўчыя вынікі якой ужо бачныя. Кожны гаспадар нямала прыклаў старання, каб вырасціць ураджай, і хочацца своечасова без страт убраць яго. Сёлета нам вельмі пашчасціла абмалацілі зерне пры добрым надвор'і і ў раннюю (у пачатку жніўня) пару. Камбайн накіроўвалі не толькі да працаўнікоў сельгасвытворчасці, але і ўсіх іншых сельскіх жыхароў. Перамяшчаўся ён ад аднаго ўчастка да другога па парадку пачынаючы з крайняга надзела. За паслугу "калгаснікам" трэба было заплаціць 2 600 рублёў за сотку, а для сям'і, у якой толькі адзін з гаспадароў працуе ў сельгаставарыстве, 3 900, іншым 5 200.

 

Кіраўнік гаспадаркі З. І. Пад'ельскі патлумачыў, што ў сельгаставарыстве дастаткова магутных высокапрадукцыйных "КЗС-10" і "КЗС-12". Гэтая тэхніка паспяхова спраўляецца з запланаваным аб'ёмам работ. Вырашылі задзейнічаць на прысядзібных участках "Ліду-1300", бо мае меншую жняярку і лепшую манеўранасць падчас працы на невялікіх "лапінках". Гаспадарыць на гэтай самаходнай машыне Антон Пятровіч Кавалеўскі, вопытны механізатар, які больш 20 гадоў удзельнічае ў жніве. Ён ужо на пенсіі, але сумленна працуе за штурвалам "стэпавага карабля". Летась упоравень з іншымі вёў абмалот збажыны на палетках сельгаставарыства, а сёлета дапамагае сабраць ураджай на прыватных надзелах. Штодзённа разам з ім адпраўляецца на агароды і касір Наталля Паўлаўна Красько, яна абмярае надзелы, прымае грошы за паслугу.

 

Эканаміст сельгаставарыства Наталля Мечыславаўна Мядзелец адзначае, што абмалот збожжа не адзіная паслуга з ліку аказваемых насельніцтву. Вясной вяскоўцы звяртаюцца за тэхнікай, каб узараць агароды ці апрацаваць іх, летам — для нарыхтоўкі сена. Восенню механізатары збіваюць бацвінне бульбы і "разганяюць" барозны капалкай. Выконваюцца і заяўкі на транспартныя паслугі. Гаспадары, якія трымаюць на падворках жывёлу, карыстаюцца млынам: аплата за размол невялікая — 10 тысяч рублёў за кожных 100 кілаграмаў зерня (тарыф для работнікаў сельгаставарыства, для іншых — 20 000). За мінулы год адкрытае акцыянернае таварыства "Мікалаёўскі" аказала паслуг насельніцтву на 31 мільён рублёў (без уліку дадзеных па далучанай гаспадарцы — ААТ "Сіцькова"). Мяркуецца, што сёлета гэты паказчык будзе намнога вышэйшым.

 

На здымку: камбайнер Антон Пятровіч Кавалеўскі з касірам Наталляй Паўлаўнай Красько.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 546
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта