Авторизация
 

  • 18.06.2010, 13:23,
  • Пр 2 321
  • ---
  •  
  • 0
  •     
  •    Друкаваць
Хапіла ліха ветэрану вайны і працы Уладзіміру Васільевічу Варону. Для яго вайна пачалася ў 1939-ым. Трапляў у розныя складаныя сітуацыі. У складзе 3-га Беларускага фронта дайшоў да Берліна. Успамінае пра жорсткія баі, якія вяліся на подступах да сталіцы Германіі і ў самім горадзе. І вось ён, рэйхстаг.
—Фініш,—так адзначалі салдаты,—успамінае ветэран. Яго ратны шлях адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх два ордэны Айчыннай вайны.
Цяпер Уладзімір Васільевіч жыве ў вёсцы Дарожкі, хаця большасць жыцця звязана з Вугальнікамі. Даглядае яго Таццяна Валер’еўна Шчарбіцкая. Па сутнасці, Уладзімір Васільевіч ёй не родзіч, але маладая жанчына не адмахнулася ад старога чалавека. Канешне, дапамагае муж, дзеці. Вучаніца 5 класа Язненскай СШ Наталля Шчарбіцкая прысвяціла ветэрану вялікі верш.
Вайну прайшоў адважна,
Не здрадзіў, не схібіў.
А на грудзях паважна
Красуюць медалі.
Ветэрана часта наведваюць мясцовы фельчар Наталля Пятроўна Шчарбіцкая, галоўурач Язненскай бальніцы Уладзімір Пятровіч Пашковіч.
А колькі было слёз радасці для ветэрана, калі да яго завіталі з нагоды Дня Перамогі кіраўнікі КУП “Язна”, старшыня Язненскага Савета В. М. Фядзьковіч, супрацоўнікі ваенкамата, работнікі культуры. Для Уладзіміра Васільевіча ўвага добратворна ўздзейнічае на самаадчуванне. Гаворыць, што людская памяць—лепшае лякарства. Ён шчыра жадае ўсім, хто жыве сёння, каб на нашай зямлі ніколі не было вайны, а панавалі шчасце і дабрыня.
В. ШЧАРБІЦКАЯ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта