Документ — это ценная бумага

Документ — это ценная бумагаЦяпер і ў нас моду набывае правільная арганізацыя бытавой прасторы па рэкамендацыях гаспадарлівай японкі Мары Конда. Але і яе кніга "Магічнае прыбіранне" прапануе не проста пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў, а зрабіць гэта ўдумліва. Асабліва акуратна ў доме і жыцці трэба абыходзіцца з дакументамі. Далёка не кожная паперка, асабліва з подпісам, пячаткай ці штампам—гэта хлам, ад якога пажадана як мага хутчэй пазбавіцца.

 

алі вы ўласнік, для вас важнейшыя дакументы праваўстанаўліваючыя—тыя, што пацвярджаюць набыццё права ўласнасці на маёмасць. Гэта пасведчанні аб праве на спадчыну па закону ці па завяшчанні, дагавор аб бязвыплатнай перадачы жылля ва ўласнасць грамадзян (прыватызацыя), дагавор куплі-продажу, дарэння, абмену рухомасці і нерухомасці, пажыццёвага ўтрымання, пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічны пашпарт) і іншае.


Таму імкніцеся трымаць разам, у адной папцы, асабліва беражыце ад няшчасных выпадкаў (найперш пры пажарах) і пры пераездах наступныя дакументы:
- пашпарт;
- усе асабістыя дакументы (пасведчанне аб нараджэнні, рэгістрацыі шлюбу, ваенны білет і інш.);
- дакумент аб адукацыі (атэстат, дыплом з укладкай, пасведчанне аб заканчэнні аўташколы);
- дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот (пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда);
- праваўстанаўліваючыя дакументы на маёмасць.


Майце на ўвазе, што аднаўляць некаторыя важныя паперы будзе складана, доўга і не танна. За паўторнымі пасведчаннямі аб нараджэнні (смерці, шлюбе) трэба звяртацца ў загс. Там яны захоўваюцца 75 гадоў, потым перадаюцца ў архіў. Калі і ў архіве патрэбныя запісы, што маюць юрыдычную сілу, не захаваліся, аднаўленне адбываецца праз суд.


Дакументы на дом, кватэру, дачу, зямельныя ўчасткі аформлены на канкрэтных людзей. Без пашпартоў і асабістай прысутнасці ўладальнікаў ніякія дзеянні з імі немагчымы. Калі такія дакументы згублены ці знішчаны, трэба звяртацца ва ўстанову па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці і здзелак з ёй (былое БТІ).


За аднаўленнем дакумента на дачны ўчастак, які атрымалі гадоў 40 таму, давядзецца звяртацца ў тую арганізацыю, якая некалі выдавала паперы, або да іх правапераемнікаў, нарэшце, у архіў мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
Варта захоўваць дакументы на ўзнагароды, падзякі і граматы, яны могуць спатрэбіцца пры афармленні пенсіі.
Дагаворы з работадавальнікамі і дакументы аб членстве ў розных саюзах могуць быць карыснымі пры вызначэнні працоўнага стажу, не кажучы пра запаўненне розных анкет.


На ўсялякі выпадак цяпер вельмі проста адсканіраваць самыя важныя дакументы і запісаць іх дублікаты на электронны носьбіт.
Не такія рэдкія спрэчкі паміж пакупніком і прадаўцом, спажыўцом паслуг і камунальнымі і іншымі службамі. Іх хутка вырашыць дапамогуць захаваныя квіты, чэкі, дагаворы. А ў судзе прызнаюць толькі дакументальныя сведчанні, што газ, вада, электрычнасць і іншыя паслугі і тавары былі аплочаны (набыты). Вельмі важна захаваць квіты, калі вы не адзіны ўладальнік жылля, а ўзнікла спрэчка з другім ўладальнікам.


Не лішнім будзе захаваць чэкі на набыццё вялікіх ці каштоўных пакупак (мэбля, тэхніка), а таксама дагавароў на выкананне будаўнічых і мантажных работ (замена акон і дзвярэй, уцяпленне сцен, устройства даху), калі потым выявіце недахопы ці брак. Толькі майце на ўвазе, што тэрмін іскавой даўнасці абмяжоўваецца тэрмінам у 3 гады, так што квіты няма сэнсу складваць дзесяцігоддзямі. Квіт аб унясенні сродкаў на рахунак мабільнай сувязі вам можа не спарэбіцца ўжо неўзабаве пасля таго, як пераканаецеся, што сума залічана.


З крэдытнымі дагаварамі, дагаварамі растэрміноўкі і квітамі па іх выплаце трэба быць асабліва ўважлівымі, захоўваць іх трэба па-максімуму доўга, нават калі тэрмін дзеяння закончыўся і ўзаемных прэтэнзій пакуль няма.
Спецыялісты сцвярджаюць, што можна аднавіць практычна любы праваўстанаўліваючы дакумент на нерухомасць, у тым ліку натарыяльны. Толькі за выдачу дубліката трэба заплаціць натарыяльны тарыф у адну базавую велічыню. Аплата мажа залежыць таксама ад велічыні дакумента, часу яго пошуку, прававых і тэхнічных паслуг, калі яны спатрэбіліся.


Як доўга захоўваць дома заключэнні ўрачоў, старыя даверанасці, даўгавыя распіскі, пратэрмінаваныя даведкі і іншае падобнае—рашаць вам. Толькі не выкідвайце паперы цэлымі, лепш парвіце на дробныя кавалачкі. Каб дакумент выпадкова не аказаўся каштоўным для іншых.


Па матэрыялах друку

падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.