Неухоженная техника — настораживающий симптом
gazeta 19-07-2016, 14:37 0 Эканоміка і праваШтогадовы дзяржаўны тэхнічны агляд колавых трактараў, прычэпаў да іх і самаходных машын дазваляе вырашыць комплекс пытанняў падтрымання сельскагаспадарчай тэхнікі ў спраўным стане, удасканалення кадравай работы з механізатарамі і павышэння дарожнай бяспекі.
Таму і сёлета кіраўнікі і галоўныя інжынеры гаспадарак добрасумленна аднесліся да правядзеня гэтага мерапрыемства, старт якому быў дадзены адпаведным рашэннем райвыканкама.
Дзяржтэхагляд праходзіў арганізавана, на машынных дварах выстрайваліся на лінейцы гатоўнасці трактары з прычэпамі, пагрузчыкі, іншыя самаходныя машыны. Графік парушылі толькі ВУПКУ "Юбілейны" і КУП "Язна". Не выяўлена грубых няспраўнасцей тармазных сістэм, рулявога кіравання, прыбораў асвятлення, а невялікія заўвагі выпраўляліся адразу. Не было прэтэнзій па зношанасці шын. Крыху горшая сітуацыя толькі з акумулятарнымі батарэямі.
Усе механізатары гаспадарак прайшлі медыцынскія агляды і маюць пасведчанні на права кіравання замацаванай тэхнікай.
Адчуваецца ўвага інжынерных служб сельгаспрадпрыемстваў да эксплуатацыі энерганасычанай тэхнікі. Трактары "Беларус" марак 3022, 3025 і 3035 прайшлі патрэбнае абслугоўванне, гарантыйныя—на сэрвісных цэнтрах Міёрскай і Верхнядзвінскай райаграсэрвісаў, негарантыйныя - на месцах. Выпадкаў разукамплетавання такой тэхнікі не выяўлена. Толькі чатыры "Беларусы-3022" знаходзіліся ў рамонце.
Тэхніка, якую рамантавалі, правяралася на гатоўнасць да выхаду на трасу па меры заканчэння работ па абслугоўванні.
Па стане на 1 ліпеня ў 18 вытворцаў сельгаспрадукцыі раёна налічвалася 508 трактараў, у тым ліку 52 энерганасычаныя (магутнасцю 250 конскіх сіл і больш), былі прадстаўлены на агляд адпаведна 443 (50), прайшлі яго 406 (48), забаронена эксплуатацыя 102 (4). Усе трактары, а іх у гаспадарцы 38, прайшлі тэхагляд толькі ва УП "Цітова"! Усе былі прадстаўлены ў ААТ "Туркова", абсалютная большасць—у многіх гаспадарках, акрамя ВУПКУ "Юбілейны".
Азначаныя станоўчыя моманты зусім не азначаюць, што прэтэнзій да падрыхтоўкі да дзяржтэхагляду і праблемных пытанняў у гэтай справе няма. Сама больш выпадкаў, да 40%, адмоў у допуску тэхнікі да эксплуатацыі стала непераафармленне ва ўласнасць тарктароў і іншых самаходных машын, набытых па лізінгу. Прычына—у адсутнасці фінансавых сродкаў для своечасовага выканання дагаварных абавязацельстваў.
Непрыемным момантам гэтага года стала недастатковая ўвага рамонту і падрыхтоўцы да эксплуатацыі прычэпаў і паўпрычэпаў. Іх у адпаведнасці з балансамі прадпрыемстваў налічваецца 157, было прадстаўлена на дзяржтэхагляд 88 ці 56%, дапушчаны да выкарыстання 81. Зусім няма спраўных у ААТ "Наўгароды", УП "Павяцце", ВУПКУ "Міёрскі" і "Юбілейны".
У другой палавіне мая па графіку праводзіўся дзяржтэхагляд самаходнай кормаўборачнай тэхнікі і прычэпаў для перавозкі зялёнай масы. У сельгаспрадпрыемствах налічваецца 31 кормаўборачны кабайн, у тым ліку 20 КВК-800-35, і 52 прычэпы марак ПС-45 і ПІМ-40. Не падрыхтавалася да мерапрыемства толькі ВУПКУ "Юбілейны", не паклапацілася пра прычэпы ВУПКУ "Міёрскі".
Сярод будаўнічых арганізацый няпростая сітуацыя склалася ў ПМК-55, дзе з 8 мотатрактарных сродкаў на агляд былі прадастаўлены 4, прайшлі яго толькі два, але і яны не дапушчаны да дарожнага руху па той прычыне, што не заплачана дзяржпошліна.
Асобна трэба сказаць пра тэхніку, якую маюць фермерскія гаспадаркі і насельніцтва.
У 11 фермераў з нашага раёна налічваецца 16 трактараў, а да іх 11 прычэпаў і паўпрычэпаў. Пакуль прадстаўлены на дзяржтэхагляд і дапушчаны да эксплуатацыі 7 трактараў і 4 прычэпы.
А вось статыстыка па тэхніцы, якой валодае насельніцтва. У жыхароў раёна ва ўласнасці 304 трактары і 71 прычэп, з гэтай колькасці на дзяржтэхагляд былі прадстаўлены за першае паўгоддзе адпаведна 154 і 38, прайшлі яго 140 і 27. Забаронена эксплуатацыя 14 трактараў і 9 прычэпаў. Тэхнічны стан астатніх 150 трактараў і 33 прычэпаў пакуль невядомы, але можна з упэўненасцю сцвярджаць, што большасць гэтай тэхнікі ў напружаны вясенне-асенні перыяд не прастойвае. Таксама невядома, колькі сярод яе "адзінак", што з-за зношанасці і няспраўнасцей патэнцыяльна ўяўляюць пагрозу дарожнаму руху.
Вось таму яшчэ раз нагадваю, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўрада (пастанова Савета Міністраў ад 30.04.2008 г. №630 у рэдакцыі ад 26.02.2014 г.) усе трактары і прычэпы да іх, самаходныя машыны павінны праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд штогод, інакш іх эксплуатацыя забараняецца.
Уладзімір ЯСКЕВІЧ, начальнік раённай
інспекцыі дзяржтэхнагляду.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.