На семинаре в ОАО "Узмёнский край» об итогах посевной компании, развитии животноводства и кормазаготовке

На семинаре в ОАО "Узмёнский край» об итогах посевной компании, развитии животноводства и кормазаготовке2 чэрвеня на базе ААТ "Узмёнскі край" пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама І. Кузняцова і начальніка райсельгасхарчу В. Бялько адбыўся раённы семінар па выніках пасяўной кампаніі, развіцця жывёлагадоўлі і пра разгортванне корманарыхтоўкі. На яго запрашаліся дырэктары і галоўныя аграномы сельгаспрадпрыемстваў. На захаванне і апрацоўку пасеваў, найперш элітных участкаў, у сёлетніх няпростых умовах іх увагу звярнуў намеснік начальніка райсельгасхарчу В. Гагалінскі. 

Станоўча адзначаны хлебаробы ААТ "Любінова", "Узмёнскі край" і "Чэрасы", якія павялічылі плошчы яравой сяўбы. А вось угоддзі пад кукурузай сёлета паменшаны, і трэба паклапаціцца, каб дастаткова назапасіць сіласу—энергетычнага корму. Асаблівага клопату патрабуюць шматгадовыя травы, у першую чаргу насенныя участкі і пашы. На семінары неаднаразова звярталіся да самага надзённага цяпер—нарыхтоўкі якасных кармоў, належнай арганізацыі работ, захаванні тэхналогій, падрыхтоўкі тэхнікі і складскіх памяшканняў. І гэта пры беражлівых адносінах да выкарыстання тукаў і гаруча-змазачных матэрыялаў, што адзначыў начальнік райсельгасхарчу В. Бялько. Ён паставіў задачу да 10-12 чэрвеня рыхтаваць толькі сена.
 
На семинаре в ОАО "Узмёнский край» об итогах посевной компании, развитии животноводства и кормазаготовкеСітуацыю з падрыхтоўкай кормаўборачнай тэхнікі прааналізаваў начальнік аддзела механізацыі А. Мышко. Дарэчы, сёлета прапануецца каапераваць сілы і сродкі пры правядзенні касавіцы траў, для гэтай мэты створаны пяць спецыялізаванах атрадаў. Вызначаны задачы па тэхнічным абслугоўванні трактараў і камбайнаў, ахове працы, пажарнай бяспецы, па іншых напрамках.
Начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін І. Юрашак пракансультаваў аб забеспячэнні гаспадарак гербіцыдамі.

На семінары вялася гаворка і пра жывёлагадоўлю—асноўную крыніцу паступлення фінансавых сродкаў. Між тым праблем па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці, павышэнні таварнасці і іншых напрамках нямала, што выклікае значныя страты. Дырэктара райплемстанцыі А. Клубаня непакоіць адставанне ў пакрыцці матачнага пагалоўя. 
Не выпадкова старшыня райвыканкама І. Кузняцоў падкрэсліў адказнасць кіраўнікоў за вынікі гаспадарчай дзейнасці, найперш—за ход корманарыхтоўкі.

На семинаре в ОАО "Узмёнский край» об итогах посевной компании, развитии животноводства и кормазаготовкеРазмова пра практычныя моманты вырошчвання кармавых культур і касавіцы ішла на полі канюшыны ва ўрочышчы Шнуры. Тут добры травастой забяспечыў гатунак "Віцябчанін", яго цяпер закладваюць разам са злакавымі травамі ў траншэі і разлічваюць на другі ўкос. 
Ля сянажнай траншэі з цюкоў мінулагодняй саломы побач з  жывёлагадоўчымі памяшканнямі ў Даўгінаве прадоўжыўся інструктаж па захаванні тэхналогіі корманарыхтоўкі. Галоўны ветэрынарны ўрач М. Масал падрабязна асвятліў практычныя моманты падрыхтоўкі ёмістасці, ушчыльнення травяной масы, кантролю за яе тэмпературай, выкарыстаннем кансервантаў, укрыццём буртоў і іншым. Галоўнае патрабаванне —якасць кармоў. Вядома, і іх колькасць, бо без гэтага немагчыма далейшае развіццё жывёлагадоўлі.
Дарэчы было таксама наведванне фермы, дзе звернута ўвага кіраўнікоў і спецыялістаў на  патрабаванні па падрыхтоўцы жывёлагадоўчых памяшканняў да зімова-стойлавага ўтрымання статка.
Старт корманарыхтоўцы дадзены, арганізацыйныя і тэхналагічныя пытанні ўдакладнены. Цяпер справа за іх рэалізацыяй.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.