Скидка на лекарства

Скидка на лекарстваЖыхарка райцэнтра Тамара Басакова, купіўшы лекі ў аптэцы, толькі пасля даведалася, што на пэўны іх пералік для пенсіянераў існуе скідка. Як інфармуюць людзей пра такі парадак?
 
Адказвае загадчыца цэнтральнай аптэкі Ніна Гарбачонак:
—На інфармацыйным стэндзе, размешчаным на бачным месцы, побач з астатнімі аб'явамі, а таксама над кожным акенцам вісіць пералік лекаў айчыннай вытворчасці, на якія распаўсюджваецца 10% скідка грамадзянам пенсіённага ўзросту, інвалідам, шматдзетным сем’ям. Для гэтага пакупнікі павінны паказаць фармацэўту пенсіённае пасведчанне або дакумент, які пацвярджае іншыя сацыяльныя статусы. 

Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота для ілюстрацыі. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.