Срок безработицы

Срок безработицы—Як доўга можна знаходзіцца ў статусе беспрацоўнага?
—Максімальны тэрмін знаходжання на ўліку па беспрацоўі—36 месяцаў.

Але так доўга ніхто звычайна ў гэтым статусе не бывае, сярэдняя працягласць пошуку месца працаўладкавання ў краіне складае 2 месяцы.

Заплацяць больш
—Гэта праўда, што той, хто не заплаціць штраф своечасова, потым будзе плаціць больш?
Загадчык сектара выканання аддзела прымусовага выкананя Чыгуначнага раёна Віцебска Вольга Абрамава тлумачыць на старонках "Віцьбічаў": сапраўды, даўжнікі, якія добраахвотна не выконваюць у прадастаўлены судовым выканаўцам тэрмін патрабаванняў, плацяць больш. У адпаведнасці з арт. 486 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры прымусовым здзяйсненні дзеянняў па маёмасных спагнаннях з даўжніка ўтрымліваецца дзесяць працэнтаў ад спагнаных сум ці кошту маёмасці.

Калаж для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.