Праздник прошёл по улицам города

Менавіта так пачыналася  суботняя раніца 13 верасня. Здавалася, увесь горад сабраўся на галоўнай плошчы ля РДК. Тут выстраіліся калоны працоўных калектываў. Вясёлае шматлюддзе пад яркімі і цёплымі сонечнымі промнямі.

І вось праходзяць юныя сцяганосцы. Сцяг горада ўзнімаюць кіраўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. В. Шамёнак і ААТ "Райаграсэрвіс" І. Г. Сушко, людзі, якім прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны".

 

 

 

Да ўдзельнікаў шэсця звяртаецца старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў, які зазначае што наш горад жыве і развіваецца дзякуючы іх самаадданай працы.

Пад мелодыі ваеннага духавога аркестра праводзіць паказальнае выступленне рота ганаровага каравула Віцебскага гарнізона.

 

Байкеры правозяць дзяўчат-сцяганосцаў. За імі рухаецца калона аўтамабіляў. Машына УП ЖКГ сведчыць аб справах работнікаў камунальнай службы, адпаведным чынам аформлена тэхніка мясакамбіната. Сноп і млын устаноўлены на аўтамабілі камбікормавага завода. Міёрскае ПМС правезла на трэйлеры экскаватар, спецмашыну па абслугоўванні асфальтавага пакрыцця прапанавала дарожная служба, будаўнікі і на гэты раз не абышліся без аўтакрана, пажарнікі — без сваёй спецмашыны, а аграсэрвіс устанавіў на аўтаплатформе трактар з ільняных рулонаў. Сапраўды, сімвалічна.

  11 машын сталі своеасаблівым адлюстраваннем сённяшняга дня нашага райцэнтра.

Пасля такога "тэхнічнага забеспячэння" рушылі калоны, першай — перадавікі, людзі, якім прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Міёршчыны".

 

Падрабязней у “МН” №74

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.