В Миорах: пуск новой газораспределительной станции

В Миорах: пуск новой газораспределительной станцииУ мінулы чацвер, 29 снежня, у 14.30 адбылася двайная знакавая падзея для нашых Міёр: праведзены ўрачысты пуск новай газаразмеркавальнай станцыі, прыродны газ ад якой пачаў паступаць не толькі ў райцэнтр, але і на будаўнічую пляцоўку будучага металапракатнага завода.

 

Не лішнім заўважыць, што менавіта дзякуючы гэтаму прадпрыемству па выпуску белай бляхі з'явілася і новая ГРС "Міёры-2" паблізу аграгарадка Чэрасы ля дарогі на Свярдлы.


Гэты аб'ект у вельмі сціслыя тэрміны быў спраектаваны, у чыстым полі яго ўзвяла ААТ "Лідагазбуд" пры падтрымцы дзясятка спецыялізаваных высокатэхналагічных субпадрадных арганізацый. Акт дзяржпрыёмкі падпісаны 27 снежня. Урачыстасць праз два дні сабрала праекціроўшчыкаў, якіх прадстаўляў дырэктар НДІ "Белгіпрапаліўгаз" Дзяніс Мароз, будаўнікоў з Ліды пад кіраўніцтвам Васіля Шыкунца, пастаўшчыкоў абсталявання ў асобе дырэктара ТАА "Захад-ЕМ" Паўла Філіповіча, эксплуатацыйнікаў—першага намесніка начальніка, галоўнага інжынера філіяла Крупскага ўпраўлення магістральных трубаправодаў Уладзіміра Белякова, адказных работнікаў і спецыялістаў абласных і рэгіянальных газазабяспечвальных служб. У мерапрыемстве прымаў удзел намеснік старшыні Міёрскага райвыканкама Леанід Лясовіч.


В Миорах: пуск новой газораспределительной станцииУдзельнікаў урачыстасці вітаў член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар РУП "Віцебскаблгаз" Пётр Шэршань. Ён адзначыў значымасць пускавага абекта: такім чынам ствараецца інфраструктура будучага металапракатнага завода, больш стабільным становіцца забеспячэнне прыродным газам райцэнтра, з'яўляецца магчымасць павелічыць колькасць рабочых месцаў ў Міёрах. Для Пятра Пятровіча асабліва важна, што са сваёй задачай ў агульнай вялікай справе стварэння новай вытворчасці першымі справіліся менавіта газавікі. Яны не толькі хутка асвоілі вялікія бюджэтныя сродкі, але і змаглі сэканоміць 1,2 мільёна (у новым вылічэнні!) рублёў.


Кіраўнік "Віцебскаблгазу" падзякаваў праекціроўшчыкам за аператыўнасць, будаўнікам—за цеснае супрацоўніцтва з заказчыкам і сумежнікамі, за старанне і прафесіяналізм. Усё гэта дазволіла хутка ўвесці газаразмеркавальную станцыю у эксплуатацыю.
І вось урачысты момант—Васіль Шыкунец, Пётр Шэршань і Леанід Лясовіч пераразаюць сімвалічную чырвоную стужку. Пётр Пятровіч запальвае сімвалічны газавы факел перад варотамі ГРС "Міёры-2", а затым адчыняе кран №1 у блоку пераключэння—блакітнае паліва накіроўваецца па новых трубаправодах.


На тэрыторыі аб'екта першую экскурсію праводзіць галоўны інжынер Міёрскага раёна газазабеспячэння філіяла РВУ "Браслаўгаз" Алег Грэцкі.
Новая газаразмеркавальная станцыя ў Міёрах аснашчана італьянскім абсталяваннем. Яно дазваляе паменшыць ціск прыроднага газу з 54 атмасфер (5,4 МПа) у магістральным трубаправодзе да 12-ці атмасфер (1,2 МПа) для накіравання 15 тысяч кубаметраў паліва ў гадзіну ў гарадскую сетку і для патрэб будучага завода. "Блакітнае паліва" спачатку ачышчаецца, потым падаграваецца і рэдуцыруецца (памяншаецца ціск) у тэхналагічным блоку, на выхадзе адбываецца адарыраванне (наданне паху). Паўсюдна аўтаматыка, падвойныя трубаправоды для бяспечнай і хуткай замены абсталявання без перапынку ў падачы газу. У асобным блоку—міні-кацельня з двума катламі, аператарская з прыборамі кантролю і рэгулявання, побач—рэзервовы дызель з генератарам, які ўключаецца аўтаматычна пры адсутнасці напружання ў паветранай электралініі. Пра дзейнасць усёй складанай гаспадаркі, за якой пастаянна назірае аператар ў Крупках, расказвае намеснік начальніка аперацыйнага цэнтра "Віцебскаблгазу" Дзмітрый Падалінскі.


В Миорах: пуск новой газораспределительной станции—Міёрская газаразмеркавальная станцыя—самая сучасная ў рэспубліцы,—запэўнівае шматлікіх прадстаў-нікоў СМІ намеснік генеральнага дырэктара РУП "Віцебскаблгаз" па будаўніцтве Аляксандр Бранцэвіч. І дадае, што газавікі пачалі працаваць над выкананнем Указа Прэзідэнта па стварэнні інфраструктуры завода белай бляхі ў Міёрах яшчэ летам 2014 года. Ужо пракладзена больш за 7 кіламетраў стальнога трубаправода да прадпрыемства, узведзена гэтая ГРС, выкананы іншыя работы на 3,6 мільёна рублёў.


—Праектаванне ГРС "Міёры" праведзена на працягу трох месяцаў,—дапаўняе дырэктар НДІ "Белгіпрапаліўгаз" Дзяніс Мароз.—Гэта вельмі малы тэрмін, таму спатрэбіліся новыя падыходы і тэхналогіі. Справіцца з задачай дапамагла зладжаная дзейнасць усіх звенняў, найперш сумесная работа з заказчыкам і будаўнікамі.


Пра высокі прафесіяналізм нашых спецыялістаў газазабяспечвальнай службы сведчыць ужо той факт, што радавыя спажыўцы прыроднага газу пераключэнне трубаправодаў са старой (дарэчы, яна ўжо патрабавала, як заўважыў генеральны дырэктар "Віцебскаблгазу" Пётр Шэршань, абнаўлення) на новую газаразмеркавальную станцыю нават не прыкмецілі.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.