В Миорах почтили победителей районных и областных олимпиад, творческих и спортивных конкурсов
gazeta 30-05-2016, 16:13 0 Навіны24 мая глядзельная зала РДК поўнілася дзецьмі і падлеткамі ў святочных убраннях. Разам з імі ў храм культуры завіталі прадстаўнікі ўлады. Стала добрай традыцыяй ушаноўваць пераможцаў раённых і абласных алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў. Летась скарбонка багата папоўнілася новымі дасягненнямі. Свята інтэлекту, сілы, хуткасці, творчасці і розуму. Зорны россып "Юны алімпіец" свяцілася на электронным банеры сцэны. Ці "Парад поспехаў", азначыла ўрачыстасць намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак.
Стаць лепшым сярод калег па спорце і вучобе. Вось ён—асляпляльны міг перамогі. Дзеля гэтай хвіліны апраўдана каласальнае напружанне на трэніроўках і спаборніцтвах, штодзённыя гадзіны за кнігай. Але крочыць наперад трэба так, як быццам і не было за спінай перамог. Бо ўсе медалі ўжо заваяваны, узнагароды раздадзены—а гэта ў мінулым. Чалавек жыве будучым.
—Прыемна, што ў нас столькі таленавітай моладзі. Летась 11 выпускнікоў скончылі школу з залатымі медалямі, 1—са срэбным. За апошні час палепшыўся працэнт паступлення. У 2015-м 50% навучэнцаў сталі студэнтамі ВНУ, больш за 35%—сярэдніх спецыяльных устаноў. Атрымалі тры дыпломы ў абласных алімпіядах, 2180 дзяцей паўдзельнічалі ў раённых спартыўных турнірах, 480—у абласных. Поспехі—сумесная праца вучняў і настаўнікаў. Здаровы, маральны, разумны чалавек—будучыня краіны,—гаварыў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.
Ганаровымі граматамі райвыканкама за ўзорную працу ў адукацыі ўзнагароджаны настаўнікі пераможцаў абласных алімпіяд. Гэта Алена Кукуць—выкладчыца роднай мовы і літаратуры ў СШ №2. Яе вучаніца Вераніка Закрэўская заваявала дыплом ІІІ ступені. Ушанавана настаўніца абслугоўваючай працы і выяўленчага мастацтва з Дзісны Жанна Фралова. Пад яе апекай сталі бронзавымі прызёрамі ў вобласці Алена Мятла і Вераніка Арлоўская.
На сцэну ўзняліся і іншыя ўдзельнікі абласной алімпіяды. Гонар Міёршчыны адстойвалі Вікторыя Новік, Ірына Вярковіч, Дзяніс Шук (СШ №3 імя Я.Томкі), Іван Баўтот, Марыя Шавякова, Аляксандр Сташкевіч, Павел Зэйкан, Уладзімір Стацэвіч (Дзісна), Ганна Альхімовіч (Язна), Лія Лаўрыновіч (Туркова), Аляксандр Васюковіч (СШ №2), Павел Гваздоўскі (Завуцце).
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Пальчэх узнагародзіла лаўрэатаў творчых конкурсаў, разумовых гульняў і адзначыла: "Надараецца, ваша майстэрства не адрозніш ад Пікассо, няма сумненняў, што з часам папоўніце інтэлектуальны клуб Беларусі". Падарункі—сябрам "Што? Дзе? Калі?" з СШ №3 імя Я. Томкі. На раённым турніры яны абыгралі нават дарослых, а гэта Дзмітрый Гагалінскі, Ягор Абалевіч, Павел Шаўчонак, Уладзіслаў Лапкоўскі, Міхаіл Іваноў, Яна Вішнеўская, Андрэй Сінкевіч, Аляксей Федарэц, Дар'я Малецкая, Ксенія і Паліна Жук, Юлія Грыгор'ева. Лаўрэаты абласной творчасці, акцый—Ірына Драба (СШ №2), Андрэй Ганебны і Таццяна Балаш (Сіцькова), Крысціна Глебка, Уладзімір Корсакаў, Вольга Кураш, Дар'я Арол, Сняжана Радзішэвіч, Юлія Ганебная—туркоўскія дыпламанты "Юнната-2015".
Жыць з добрай галавой, што з багатай кладавой. Кіраўнік спраў райвыканкама Валерый Драба засведчыў, што ў многіх сферах можна сябе праявіць. Але ўсюды найпершы паказчык—праца. Валерый Анатольевіч паціснуў руку і шчыра пажадаў выдатнікам вучобы поспехаў. Гэтая справа пакуль для іх самая важная. Хоць намінацыя самая шматлікая, хочацца назваць усіх пайменна, бо вучыцца на 9-10—вя-лікае дасягненне: прычым сумеснае для вучняў і настаўнікаў. Залатое зерне з Дворнага Сяла—Марыя Пальчэўская, Даніла Карпаў, з Язна—Ганна Альхімовіч. СШ №3 імя Я. Томкі ганарыцца Юліяй Грыгор'евай, Ксеніяй і Палінай Жук, Дзмітрыем Максіменкам, Камілай Булаўскай, Вікторыяй Гайдзель, Юрыем Сіповічам, Вікторыяй Кісялеўскай, Вікторыяй Новік, Аленай Мікулінай, Ганнай Мілідовіч, Вікторыяй Булгак, Кацярынай Кавалеўскай, Дар'яй Малецкай, Аляксандрам Новікам, Ірынай Вярковіч, Максімам Грыцом, Сяргеем Пліско, Ганнай Кураш, Крысцінай Пятроўскай, Валерыяй Фурс, Аленай Рымдзёнак. Залацінкі з Дзісны—Уладзіслаў Стацэвіч, Таццяна Шарабайка, Аляксандр Сташкевіч, Вікторыя Шавякова, Паліна Мятла, Марыя Шавякова. Першыя ў СШ №2—Вераніка Закрэўская, Аляксандр Васюковіч, Аляксей Крупенька, Аляксандр Маскалёў, Анастасія Скурат, Аляксандр Яроменак, Вольга Якімец, Дар'я Шымуковіч. Лепшая ў гарадской базавай—Лізавета Чарнаок.
Старшыня райструктуры Беларускага фонду міру Ала Смерцьева ўшанавала прызёраў конкурсу малюнкаў і сачыненняў, арганізаванага абласным фондам. Спляценне слоў Івана Кавалеўскага з Дзісны прызнана лепшым у вобласці і ўвойдзе ў галіновы зборнік. Разам з ім падарункі Кацярыне Печкуровай, Анастасіі Грыгор'евай, Дар'і Касцюкевіч, Марыі Пальчэўскай. Лепшыя малюнкі прадставілі Дар'я Грэцкая, Мікола Бараноўскі, Максім Цярэшка.
Фізічная культура і спорт—прыярытэтныя ў раёне. Хвала і пашана чэмпіёнам! Дырэктар дзіцячай юнацка-спартыўнай школы Славамір Урублеўскі ўзнагародзіў пераможцаў абласнога першынства па кіакушынкай каратэ-до. Гэта школьнікі Уладзіслаў Малец, Мікіта Астапковіч, Яўген Граковіч, Дзмітрый Чабок, Арцём Смулько, Дзмітрый Валынец. Іх трэнер—Андрэй Кузняцоў. На сцэну запрошаны лепшыя бегуны раёна Антон Фацееў, Вікторыя Пятроўская, Наталля Шчаглова.
Старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава вызначыла надзейнасць нітачкі паміж педагогам і выхаванцам, вітала прызёраў вобласці—валейбалістаў з Язна, Дзісны і СШ №3 імя Ягора Томкі. Спартыўная доблесць—Алеся Глебка, Таццяна Раманюк, Анастасія Талапіла, Яна Лаўшова, Вікторыя Осіпава, Дзіяна Кузьміч, Кацярына Шчарбіцкая, Крысціна Кузьміна, Уладзіслаў Кулянок, Аляксандр Сташкевіч, Яўген Хрол, Яўген Філіповіч, Уладзіслаў Кухцінскі, Аляксандр Шчарбіцкі, Мікалай Сінькевіч, Аляксей Лахан. Каманду рыхтавалі Віталь Янкоўскі і Вячаслаў Булаўскі.
На сцэну ўзняліся сярэбраныя чэмпіёны абласнога дзявоцкага валейбольнага турніру. Імі кіруе вопытны Уладзімір Вішнякоў. Яго паспяховыя выхаванкі—Крысціна Кузьміна, Ульяна Кавалёнак, Настасся Адамёнак, Дзіяна Малец, Дар'я Кавалёва, Дар'я Дарашэнка, Ксенія Жук, Святлана Капцюг, Паліна Жук, Лера Кліпацкая, Ксенія Сушко, Дзіяна Урбановіч, Юлія Федарэнка, Паліна Мятла, Ксенія Бучынская, Юлія Грыгор'ева, Паліна Бандарэнка, Вікторыя Несцярэнка, Арына Агафонава, Таццяна Коласава, Карына Развадоўская, Лізавета Ладзіс, Дар'я Фурс. Дзяўчат узнагародзіла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Актыўным аматаркам спорту, сёлетнім выпускніцам і свайму кіраўніку Уладзіміру Вішнякову падарыла памятныя сувеніры ініцыятыўная група апякунскага савета валейбольнага клуба "Чайка" Вольга Бучынская і Валерый Рабцаў. Дзеці таксама дзякавалі за апеку ім і выкладчыку.
Падобную цырымонію правёў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Жук. Адзначыў лепшых футбалістаў, якія з трэнерам Алегам Грыгаровічам сталі першымі ў абласным футбольным турніры. Гэта выхаванцы СШ №3 імя Я. Томкі: Уладзіслаў Ляшук, Рэнат Жэлевіч, Яўген Будзько, Валерый Крупенька, Дзяніс Цвячкоўскі, Павел Жабёнак, Вадзім Шокель, Андрэй Пахірка, Анатоль Заяц, Аляксандр Валяўка, Яўген Дабравольскі, Дзмітрый Мішута, Ігар Чарняўскі, Раман Лявіцкі і Цімур Гагохія з Коўшалева. Дзеці таксама віталі сюрпрызам свайго куратара. Аляксандр Жук уручыў падарункі ад нацыянальнага спартыўнага камітэта па Віцебскай вобласці лепшым трэнерам—Уладзіміру Вішнякову і Алегу Грыгаровічу.
Для вучэбных і спартыўных алімпійцаў выступалі малыя і дарослыя артысты. Зорнаму россыпу і далей мігцець на светлых даляглядах.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.