На III съезде писателей Беларуси и миорчанка

  "Каб сказаць, і пачулі",—так называецца збор твораў беларускай журналісткі Валянціны Доўнар. У прынцыпе, усе пісьменніцкія старанні накіраваны да раўнадушных, ачарсцвелых, добрых і шчырых…

Словам, розных сэрцаў. Старшыня грамадскага аб'яднання "Белая Русь", у нядаўнім першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў заўважыў: "Амаль усе людзі па жыцці самастойна выпрацоўваюць сваю мадэль паводзін, арыенціраў, але ўсё роўна імкнуцца пра гэта пацікавіцца ў мудраца, ім у сучасным свеце выступае пісьменнік". Так прадстаўнік улады сказаў на ІІІ з'ездзе пісьменнікаў Беларусі, які адбыўся 29 лістапада ў Белдзяржфілармоніі.

Cвае ўплывовыя словы на цырымоніі мелі міністр культуры Барыс Святлоў, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік міністра адукацыі Уладзімір Богуш, пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі, які зачытаў вітальнае слова да ўдзельнікаў з'езду ад Аляксандра Лукашэнкі.

  Вялікая ўвага дэлегатаў да дакладу старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца. Часта сутыкаемся з меркаваннем, што літаратура--гэта не прафесія,  а хобі ад няма чаго рабіць. Такая пазіцыя недапусцімая, лічыць старшыня. Ён гатовы паспрачацца і пра перавагу мінскіх літаратараў у кнігавыданні. Лічбамі пацверджана, што гэты паказчык не меншы, а нават большы ў абласных аддзяленнях. Усяго за 5 гадоў выпушчана 1 757 кніг—у сярэднім 351 найменне ў год. Пры гэтым варта разумець: усе выдавецтвы сёння на гаспадарчым разліку і беруцца за тое, што рэалізуецца, а не пыліцца. Ёсць праблема дарагога кошту літаратуры ў кнігарнях, старшыня папрасіў знізіць гандлёвую надбаўку.

Чаргінец падзякаваў за дзяржаўную падтрымку. Адзін са свежых прыкладаў: прынята рашэнне пра павелічэнне ніжняй планкі ганарара ў два разы. Зала сустрэла гэтую навіну апладысментамі. Разам з тым да калег па пяры гучаў заклік удасканальвацца, вучыцца працаваць у новых умовах, а значыць, самім умацоўваць арганізацыю фінансава. Кніга сёння не згублена, яна лепшая чым учора, а заўтра стане лепшай, чым сёння. Сумна, што зачыняюцца бібліятэкі, і цяпер такая аптымізацыя адбываецца толькі па абмеркаванні і ўзгадненні з саюзам пісьменнікаў. Пра гэта і многае іншае гаварыў Мікалай Чар-гінец. Абмеркаванні і спрэчкі доўжыліся нядоўга. Дзейнасць саюза за апошнія пяць год ацэнена станоўча. Сходку працягнулі выступленні кампетэнтных асоб.
Па сутнасці, з'ед Саюза пісьменнікаў Беларусі па ліку ІІІ. Збіраецца раз на пяць гадоў. Разам з тым, яго прынята лічыць 14-м у гонар працягу традыцый першапачатковага саюза з класікамі Купалам і Коласам.

У філармоніі сабраліся 367 братоў па пісьменніцкім цэху з усіх абласцей і сталіцы, а таксама прадстаўнічыя дэлегацыі з Расіі, Казахстана, Малдовы, Літвы, Латвіі, Таджыкістана. Сярод ганаровых гасцей  і наш таварыш, латышскі беларус, які не раз выступаў у Міёрах, Станіслаў Валодзька, шаркаўшчынскія сябры, якія прыязджалі да калег па пяры ў міёрскую рэдакцыю, Міледзій Кукуць і Кацярына Сосна, полацкая дэлегацыя, у складзе якой зямлячка з Лявонпаля Галіна Загурская, нязменны і надзейны таварыш раёнкі Славамір Даргель. Да таго ж, на з'ездзе прысутнічала аўтар гэтых радкоў, якая таксама ў шэрагах Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Выкладчык Белдзяржуніверсітэта, прафесар Уладзімір Навумовіч асабліва прыемна выказаўся пра моладзь, якую вырашана падтрымліваць яшчэ мацней, бо гэта прадаўжальнікі традыцый, прамыя пераемнікі таленту. Для моладзі ў хуткіх тэрмінах новыя семінары, праекты, школа вопыту. У серыях "Маладыя галасы Беларусі" выдадзена нямала кніг пры шчыльнай падтрымцы дзяржавы.
"Уся ўвага маладым, а што рабіць сталым?"—адпраўляліся запіскі ў прэзідыум. Але ўсе яны, безумоўна, з лёгкай доляй жарту. Я больш чым упэўнена, што кожны сябар Саюза піьсменнікаў Беларусі адчувае сябе трывалым вінцікам агульнага механізму. Сінхроннае галасаванне мандатамі, добразычлівыя ўсмешкі, цярплівыя абмеркаванні і цёплы сяброўскі фуршэт скончыліся пад самы вечар. Цэлы дзень таварышы па духу абмяркоўвалі, чым жыве і дыхае літаратура, пра што ёй спяваць?

Остаться можно в памяти людской
Не циклами стихов и не томами прозы,
А лишь одной единственной строкой:
"Как по утрам прекрасно пахнут розы".
На з'ездзе, які праходзіў ў афіцыйна-справавой атмасферы, усё ж адчувальна павявала ноткамі лірызму. Дасведчаныя навукоўцы, прафесары, выкладчыкі і акадэмікі са сцэны яшчэ раз пацвердзілі: не халодны разлік, а шырокае мысленне і творчы падыход заўсёды спрыяюць якаснаму вырашэнню праблем.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.