На конференции Миорской районной организации ОО "Белорусский союз женщин"

На конференции Миорской районной организации ОО "Белорусский союз женщин"8 чэрвеня ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын". У цёплай, сяброўскай атмасферы прадстаўніцы пярвічак аб'яднання, якіх на Міёршчыне 17, падвялі вынікі сумеснай работы, зацвердзілі новы склад жансавета і абмеркавалі накірункі далейшай дзейнасці. Работай канферэнцыі кіравала намеснік старшыні раённай арганізацыі Таццяна Стальмачонак.

Сумяшчаць прафесійную дзейнасць з грамадскай няпроста, але членам прэзідыума жансавета ўсё па плячы. Напрыклад, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. Шамёнак удала спалучае абавязкі старшыні раённай арганізацыі "Белая Русь" і старшыні грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Такія ж нераўнадушныя, прызнаныя лідары і ініцыятары В. Галімбоўская—начальнік аддзела загс, С. Бірукова—намеснік галоўнага ўрача УАЗ "Міёрская ЦРБ", Т. Цыцыліна—спецыяліст аддзела маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі… Ахоплены ўсе накірункі дзейнасці. Жансавет дастаткова шчыльна супрацоўнічае з ветэранскай арганізацыяй, Фондам міру, таварыствам Чырвонага Крыжа… Такое ўзаемадзеянне—перш за ўсё аб'яднанне намаганняў, накіраваных на ўмацаванне аўтарытэту жанчыны, прэстыжу інстытута сям'і і маральнасці, выхаванне падрастаючага пакалення, падтрымку шматдзетных сем'яў, сірот, хворых і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Члены раённай арганізацыі не праходзяць міма, калі бачаць, як дэградуе сям'я. Заўсёды памятаюць, што чужых дзяцей, як і чужой бяды, не бывае. Жансавет падтрымлівае курс дзяржавы на стабільнасць і развіццё, таму заўсёды актыўны ў падрыхтоўцы і правядзенні важных палітычных кампаній. 

На конференции Миорской районной организации ОО "Белорусский союз женщин"Пра тое, што дзейнасць раённага жансавета шматпланавая і яго прадстаўніцы з вялікай адказнасцю працуюць на месцах і вырашаюць канкрэтныя задачы па рэалізацыі сацыяльных праблем, можна меркаваць па справаздачным выступленні яго старшыні М. Баніфатавай. У дакладзе Марыя Мікалаеўна ахапіла ўсе бакі дзейнасці арганізацыі за апошнія гады. Адзначаны не толькі праблемы ў сферы сям'і, ладу жыцця, маральнасці, але і станоўчыя вынікі работы. Гэта сведчыць пра дастойны ўклад жанчын у паляпшэнне дабрабыту роднага краю. Жансавет прымае ўдзел ва ўсіх акцыях, арганізаваных БСЖ. Аднак шмат і ўласных ініцыятыў, карысных спраў, экскурсій. Работа з зямлячкамі арганізавана праз аматарскія аб'яднанні і клубы. Адна толькі "Бажэна" чаго вартая! 

На конференции Миорской районной организации ОО "Белорусский союз женщин"Стала традыцыяй напярэдадні 8 Сакавіка выбіраць "Жанчын года Міёршчыны". Называюцца і заахвочваюцца лепшыя ў розных намінацыях нашы зямлячкі, якія дасягнулі пэўных вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці. За мінулыя 14 гадоў 70 удастоены такога ганаровага звання. Пачэсна і прыемна, што тры нашы жанчыны і сярод лаўрэатаў "Чалавек года Віцебшчыны". Важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і вобласці ўнеслі дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. Шамёнак, загадчыца фермы "Супорніца" ААТ "Туркова" Л. Насаль, старшыня Новапагосцкага сельвыканкама Р. Гернат. Акрамя гэтага, 8 жанчын маюць пачэсны тутул "Чалавек года Міёршчыны". Па выніках леташняй работы 6 нашых суайчынніц занесены на раённую Дошку гонару. Асаблівая павага тым, хто выхаваў шмат дзяцей. У раёне 17 узнагароджаных Ордэнам Маці, 30 ушанаваны прэміяй ім. З. М. Тусналобавай-Марчанка, 3 маюць ордэн "Маці-гераіня". 

Жаданне дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. Шамёнак падзяліцца набыткамі і паспяховым вопытам зрабіла канферэнцыю карыснай і важнай. Падчас экскурсіі, якую правяла Алена Венядзіктаўна, даведаліся, што ўстанова працуе са ўсімі катэгорыямі грамадзян. Упор зроблены на аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі найбольш уразлівым слаям насельніцтва. Падтрымліваюцца пажылыя, маладыя людзі, а таксама шматдзетныя, няпоўныя, нядобранадзейныя сем'і. Забяспечана занятасць маладых інвалідаў, раскрываюцца і развіваюцца іх творчыя здольнасці. У тэрытарыяльным цэнтры працуе цэлая майстэрня па вырабе брэндавай прадукцыі Міёрскага краю. 

На конференции Миорской районной организации ОО "Белорусский союз женщин"На канферэнцыі выступілі дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы А. Скавародка, сакратар раённай ветэранскай арганізацыі З. Родзіна, якія расказалі пра ініцыятыву і рэалізацыю задум у жансавеце. Намеснік галоўнага ўрача УАЗ "Міёрская ЦРБ" С. Бірукова акцэнтавала ўвагу на ўдасканаленні работы па ахове мацярынства і дзяцінства. У раёне 3826 дзяцей, што складае 18% ад агульнай колькасці насельніцтва. З іх ва ўзросце да года-172, 539 падлеткаў. Кожнаму—належная ўвага. Клапоцяцца медыкі і пра здароўе жанчын. Цяпер у раёне арганізаваны скрынінг. Магчымасць прайсці такое абследаванне, не ад'язджаючы далёка ад дома, надаецца рэдка. Плаціць не трэба, спецыялісты і апаратура—высокага ўзроўню. З 29 гадоў (калі ёсць паталогія і маладзей)—да 49-ці жанчыны пройдуць УЗІ малочных залоз. Ва ўзросце ад 50 да 69 гадоў і старэй па паказчыках будзе зроблена мамаграфія. Абсалютна ўсе ў пэўны дзень і час атрымаюць запрашэнне на абследаванне. Цяпер медыкі працуюць у Новапагосцкім сельсавеце. 

Удзельнікі канферэнцыі выбралі новы склад жансавета ў 19 чалавек, зацвердзілі склад прэзідыума. Старшыня райсавета Марыя Мікалаеўна Баніфатава, якая шмат зрабіла для развіцця жаночага руху на Міёршчыне, перадала свае паўнамоцтвы Ларысе Малецкай. Кандыдатуру намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падтрымалі адзінагалосна. Усе ўпэўнены, што гэта нераўнадушны і энергічны лідар са шматлікімі ідэямі, а значыць, развівацца жансавету і надалей. Ларыса Вячаславаўна прадставіць Міёршчыну на абласной канферэнцыі "Беларускі саюз жанчын". 

Падвынікаваў сустрэчу цудоўны відэафільм—справаздача пра дзейнасць жансавета, аўтар якога В. Р. Матэленак. Пэўны рэлакс жанчыны атрымалі ад майстар-класа па вырабе элементаў сервіроўкі стала. Правяла яго таленавіты спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра А. Плехтан.
 
Наталія СТАНКЕВІЧ.  
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.